Дзяржаўная ўстанова культуры
Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал
Літаратурнае аб’яднанне “Литературные четверги” працуе пры ўніверсальнай чытальнай зале абласной бібліятэкі з 1984 года.
Кожны апошні чацвер месяца тут збіраюцца сапраўдныя аматары літаратуры, сярод якіх – людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, работнікі медыцыны, навукоўцы, юрысты, музыканты, студэнты.
На пасяджэннях аб’яднання яны дзеляцца ўражаннямі аб прачытаных творах, знаёмяцца з творчасцю пісьменнікаў розных эпох і розных краін (А.Пушкін, Ф.Дастаеўскі, І.Бунін, М.Багдановіч, С.Маэм, Ф.Саган, Д.Рубіа, Л.Рубальская і інш.). У межах аб’яднання ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі творчай эліты Гродна: пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, журналістамі і г.д.
Запрашаем да ўдзелу ў пасяджэннях аб’яднання “Литературные четверги” ўсіх аматараў чытання.
Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги”
• “Жыццё і лёс Максіма Горкага”, да 150-годдзя з дня нараджэння М.Горкага, рускага пісьменніка;
• “Я хочу быть понят моей страной”, да 125-годдзя з дня нараджэння У.Маякоўскага, рускага паэта;
• “Пути небесные И.Шмелёва”, па творчасці І.Шмялёва, рускага пісьменніка;
• “Любовь длинною в жизнь”, да 200-годдзя з дня нараджэння І.Тургенева, рускага пісьменніка.
Наш адрас: вул. Савецкая, 8 (універсальная чытальная зала).
Тэл. для даведак: 74-06-68