Рэгiстрацыя:

З гісторыі бібліятэкі


   Сёння дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам, вядучым інфармацыйным, адукацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам, лідарам бібліятэчнай палітыкі ў вобласці. Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаецца каля 44 тыс. чытачоў: навукоўцы, творчая інтэлігенцыя, спецыялісты народнай гаспадаркі, моладзь, дзеці і інш.
   Ім выдаецца звыш 880 тыс. адзінак дакументаў. Штодзённа колькасць наведванняў складае звыш 900 разоў. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў 10 аддзелах бібліятэкі, размешчаных у 4-х будынках.
   Багаты ўніверсальны фонд налічвае 650 тыс. экз. дакументаў на традыцыйных і электронных носьбітах і задавальняе самыя разнастайныя запыты ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі фарміруюцца ў адпаведнасці з сацыяльна-эканамічным профілем развіцця рэгіёну і запытамі насельніцтва. 
   Мастацкая і галіновая сусветная літаратура – на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, польскай, літоўскай мовах, даведкавыя выданні – на 47 мовах свету.
Кап’ютарны парк абласной бібліятэкі налічвае 103 машыны. Ва ўсіх аддзелах абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Да паслуг карыстальнікаў – 37 аўтаматызаваных рабочых месцаў, якія маюць выхад у Інтэрнэт. Аўтаматызаваны ўсе асноўныя бібліятэчныя працэсы. Праводзіцца алічбоўка музычных запісаў. З 2008 года абласная бібліятэка забяспечвае жыхарам Гродзеншчыны доступ да інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў з дапамогай віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
   Электронны каталог ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адлюстроўвае амаль 100% усяго фонду. Ствараюцца бібліяграфічныя базы дадзеных: “Краязнаўства”, “Артыкулы”, “Дзіцячая літаратура”, “Артыкулы па мастацтве”, “Ноты” і інш., паўнатэкстава-фактаграфічная – “Памяць Гродзеншчыны”.
   З 2008 года бібліятэка стала паўнапраўным членам рэспубліканскага бібліятэчнага кансорцыума па аналітычным роспісе перыядычных выданняў LIBKАРД.
   Паспяхова дзейнічаюць 3 мультымедыйныя цэнтры. У 2009 годзе створаны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр – комплекс, які ўключае традыцыйныя бібліятэчныя паслугі, аўтаматызаваныя рабочыя месцы з выхадам у Інтэрнэт, спецыялізаваныя рабочыя месцы для карыстальнікаў з аслабленым зрокам, гурток па вывучэнні замежных моў, мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Э.Ажэшкі. 
   Шырокі доступ карыстальнікаў да прававой інфармацыі забяспечвае Публічны цэнтр прававой інфармацыі. Плённа працуе Грамадская прыёмная, дзе бясплатную юрыдычную кансультацыю чытачам аказваюць юрысты-практыкі юрыдычных службаў горада. 
   Сваю дзейнасць калектыў бібліятэкі каардынуе з грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі, установамі і творчымі саюзамі. За год праводзіцца звыш 240 мерапрыемстваў, сярод іх – краязнаўчыя чытанні, выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і ўмельцаў Гродзеншчыны, інфармацыйныя тыдні, дні інфармацыі, літаратурныя вечарыны, прэзентацыі кніг і творчыя сустрэчы з удзелам паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны.  
   Вялікая ўвага надаецца духоўна-маральнаму выхаванню моладзі на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў. На працягу апошніх 9 гадоў распрацоўваюцца дабрачынныя праграмы, асноўная мэта якіх – аказанне падтрымкі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва і выхаванне высокіх маральных якасцяў у моладзі і падлеткаў. Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя супраць п’янства і алкагалізму, наркаманіі, курэння, брыдкаслоўя, а таксама дабрачынныя акцыі для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў.
   ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасці 375 публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры, а таксама бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў: аказвае метадычную і практычную дапамогу, абагульняе і ўкараняе перадавы вопыт работы бібліятэк, арганізуе і праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Абласная бібліятэка – ініцыятар правядзення абласных акцый: “Усё лепшае – дзецям”, “Новае пакаленне выбірае здароўе”, “У нашых сэрцах памяць…” і інш.
   Адным з галоўных накірункаў дзейнасці з’яўляецца навукова-даследчая работа. За апошні час праведзены даследаванні: “Стан і перспектывы развіцця інфармацыйных патрабаванняў чытачоў абласной бібліятэкі”, “Цэнтральная бібліятэка як метадычны цэнтр рэгіёну”, “Социальные причины сиротства: мнение молодежи”.
   Штогод выдаецца звыш 20 творчых прац: аналітычны матэрыял “Бібліятэкі Гродзеншчыны за … год” з дадаткамі, штоквартальныя бюлетэнь “З жыцця бібліятэк вобласці” і бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці”, інфармацыйны зборнік “У дапамогу метадысту”, краязнаўчы каляндар і інш.
   Бібліяграфічны паказальнік “Новыя паступленні ў фонд ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” за … квартал” выходзіць у электронным выглядзе і адлюстоўваецца на сайце бібліятэкі.
   Дзякуючы плённай працы людзей, якія ўсе свае веды, майстэрства, творчасць аддаюць асвеце грамадства, развіццю духоўнасці і павышэнню яго культуры, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага адпавядае свайму галоўнаму прызначэнню – з’яўляецца скарбніцай духоўнай памяці беларускага народа.

Назад | Чытать далей

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет