Рэгiстрацыя:

Выдатныя дзеячы беларускай культуры

  Дзіцячы філіял ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прапануе Вашай увазе новыя выданні серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”.
  Гэта серыя заснавана Інстытутам беларускай гісторыі і культуры сумесна з мінскім выдавецтвам “Харвест” у 2012 годзе. Яна прысвечана дзеячам айчыннай культуры, літаратуры і мастацтва XIX – XX стагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі.

  Мінскі, А. Валянцін Тарас: літаратар з беларускіх шасцідзясятнікаў/ Алесь Мінскі; пад рэдакцыяй С.Букчына. - Мінск: Харвест, 2015. - 63, [1] с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Валянцін Тарас (1930-2009) – таленавіты беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык і грамадскі дзеяч. Ён аўтар 6 зборнікаў вершаў, 6 кніг прозы, шматлікіх перакладаў, шэрага сцэнарыяў, больш за 100 публіцыстычных артыкулаў. Яго творы ведаюць і любяць шырокія колы чытачоў на Беларусі.


  Падліпскі, А.М. Аляксей Сапуноў: гісторык і краязнаўца Віцебшчыны / Аркадзь Падліпскі. - Мінск: Харвест, 2015. - 64 с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Аляксея Сапунова (1851-1924) сучаснікі называюць “віцебскім Карамзіным”. За ўсю сваю шматвекавую гісторыю Полацка – Віцебская зямля не ведала больш кампетэнтнага і апантанага даследчыка мінулага. З 73 гадоў жыцця 43 ён займаўся вывучэннем гісторыі роднага краю. Яму належыць амаль 60 кніг і брашур, шмат артыкулаў, перакладаў, энцыклапедычных даведак.


  Падліпскі, А.М. Мікалай Нікіфароўскі: даследчык народных звычаяў і фальклору/ Аркадзь Падліпскі. - Мінск: Харвест, 2015. - 64 с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Этнограф і фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910) належыць да таго старэйшага пакалення знакамітых навукоўцаў і краязнаўцаў канца ХІХ – пачатку ХХ стст., якое сваімі даследваннямі стварыла беларускую этнагарафію. Працамі Нікіфароўскага і сёння карыстаюцца даследчыкі культуры беларускага народа.


  Пінчук, М.М. Аркадзь Смоліч: найлепшы знаўца беларускай зямлі/ Міхаіл Пінчук. - Мінск: Харвест, 2015. - 63, [1] с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Аркадзь Смоліч (1891-1938) – таленавіты навуковец, географ і эканаміст, краязнаўца, педагог, аўтар бесмяротнай “Геаграфіі Беларусі” (1991). Таксама ён адзін з бацькоў Беларускай Народнай Рэспублікі, Міністр асветы, потым Міністр сельскай гаспадаркі яе урадаў. У часы сталіншчыны Смоліч стаў ахвярай рэпрэсій, якія вынішчылі беларускіх інтэлектуалаў і прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.


  Тарас, А.Я. Францішак Аляхновіч: выдатны беларускі драматург і пісьменнік/ Анатоль Тарас. - Мінск: Харвест, 2015. - 63, [1] с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Францішак Аляхновіч (1883-1994) – таленавіты беларускі драматург, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, а таксама паэт, празаік, публіцыст. Ён аўтар 20 п’ес, шматлікіх артыкулаў, вершаў, апавяданняў. Але больш за ўсё яго імя праславіла кніга “У кіпцюрах ГПУ”, дзе ён распавёў пра сем год зняволення у канцлагеры.


 Чаропка, В. Станіслаў Манюшка: музычны класік з Міншчыны/ Вітаўт Чаропка. - Мінск: Харвест, 2015. - 63, [1] с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Кампазітар Станіслаў Манюшка (1819-1872) – стваральнік беларускай і польскай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі. Вытокі яго музычнай мовы знаходзяцца ў беларускім фальклоры. Першыя яго вадэвілі, музычныя камедыі і камічныя оперы звязанны з Беларуссю.


  Шумская, І.М. Ян Баршчэўскі: збіральнік народных легенд і паданняў/ Ірына Шумская. - Мінск: Харвест, 2015. - 64 с. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)
  Ян Баршчэўскі (1794-1851) – паэт, пісьменнік і фалькларыст, адзін з яскравых прадстаўнікоў рамантызму, першапачынальнік беларускага фэнтэзі. У сваіх творах ён адлюстраваў самабытнасць нацыянальнага характару, традыцыі і звычаі народа, паданні і легенды старажытнай Беларусі.

  Гэтыя кнігі Вы можаце знайсці па адрасе: вул. Савецкая, 25. Чакаем!

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет