Рэгiстрацыя:

Краязнаўчы каляндар

Юбіляры жніўня

  1 – 60 гадоў з дня нараджэння Ількевіча Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1958 г., в.Бершты Шчучынскага раёна), рускага і беларускага пісьменніка, гісторыка, журналіста, краязнаўца, супрацоўніка органаў дзяржбяспекі, падпалкоўніка ў адстаўцы.


  1 – 30 гадоў з часу стварэння “Гродзенскага механічнага завода”, ААТ (1988).


   3 – 90 гадоў з дня нараджэння Муратава Сямёна Ніканавіча (нар. у 1928 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1966-1968 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


  3 – 70 гадоў з дня нараджэння Мінюк Галіны Ягораўны (нар. у 1948 г.), беларускага эколага, хіміка, педагога. З 1978 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  5 – 150 гадоў з дня нараджэння Тураева Барыса Аляксандравіча (1868, Навагрудак – 1920), гісторыка-усходазнаўца, заснавальніка расійскай школы гісторыі і філалогіі Старажытнага Усходу, акадэміка Расійскай АН.


  7 – 80 гадоў з дня нараджэння Краўчэні Мікалая Антонавіча (нар. у 1938 г.), беларускага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, педагога, прафесара. З 1979 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. 


  9 – 60 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, УА, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (1958).


  12 – 80 гадоў з дня нараджэння Мартынава Івана Платонавіча (нар. у 1938 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі. З 1965 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  12 – 70 гадоў з дня нараджэння Шандар Алены Іванаўны (нар. у 1948 г., в.Баяры Гродзенскага раёна), мовазнаўца, педагога. З 1976 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


   12 – 70 гадоў з дня нараджэння Касцюковіча Міхаіла Яўгенавіча (нар. у 1948 г.), беларускага матэматыка, педагога. З 1977 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.


  20 – 120 гадоў з дня нараджэння Рафаловіча Аляксандра Міхайлавіча (1898, Ваўкавыск – 1971), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.


  20 – 90 гадоў з дня нараджэння Палуяна Івана Васільевіча (нар. у 1928 г., в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.


  22 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхея Мікалая Дзмітрыевіча (нар. у 1938 г., в.Нянькава Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога.


  26 – 210 гадоў з дня нараджэння Волкавай Ганны (1808, Гродна – 1845), польскай опернай спявачкі.

  26 – 110 гадоў з дня нараджэння Чарнышова Васіля Яфімавіча (1908 – 1969), савецкага дзяржаўнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Гродзеншчыне ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944).


   27 – 80 гадоў з дня нараджэння Бекіша Освальда-Яна Лявонавіча (1938, в.Трабы Іўеўскага раёна – 2010), беларускага вучонага ў галіне імуналогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

  28  – 110 гадоў з дня нараджэння Пінкуса Саламона Шыманавіча (1908 – 1971), беларускага вучонага ў галіне ўнутранай медыцыны, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1961 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


  31 – 250 гадоў з дня нараджэння Корсака Раймонда (1768, в.Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна – 1817), польскага паэта, удзельніка паўстання 1794 г. У пачатку 1790-х гг. жыў у Гродне.


Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет