Дзяржаўная ўстанова культуры
Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал
На адной з галоўных вуліц Гродна, якая носіць імя Элізы Ажэшкі, знаходзіцца дом, дзе сусветна вядомая пісьменніца жыла з 1894-га да 1910-га года. Зараз тут знаходзіцца інфармацыйна-адукацыйны цэнтр абласной бібліятэкі (юнацкі філіял і аддзел выданняў на замежных мовах, мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніцы). Супрацоўнікі бібліятэкі стараюцца захаваць не толькі музейныя экспанаты, але і традыцыі, закладзеныя Э.Ажэшкай.
З 2002 года пры аддзелах бібліятэкі дзейнічае літаратурна-музычнага салона “У пані Элізы”, дзе збіраюцца аматары творчасці нашай слыннай зямлячкі.
Тэматыка вечароў тычыцца не толькі жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, але і знакамітых дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва Гродзеншчыны. Пасяджэнні праводзяцца адзін раз у квартал на беларускай, польскай і рускай мовах.
Салон «У пані Элізы»
Будзем рады бачыць Вас у інфармацыйна-адукацыйным цэнтры па адрасе: вул. Ажэшкі, 17
Тэл. для даведак: 74-30-67, 72-36-09.