Дзяржаўная ўстанова культуры
Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал
Фонд залы рэдкіх выданняў пры аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага ўключае дакументы на рускай, беларускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай мовах. Гэта выданні галіновай і мастацкай літаратуры XVIII – першай паловы XX стст.
Калекцыя галіновай літаратуры прадстаўлена выданнямі па гісторыі, літаратуразнаўстве, філалогіі, прыродазнаўстве, філасофіі, псіхалогіі, мастацтве, педагогіцы, рэлігіі.
Найбольшым попытам карыстаюцца дакументы пра Гродзеншчыну. Каштоўнай крыніцай ведаў пра рэгіён з’яўляюцца выданні прац Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта – агляды (1879-1913 гг.) і памятныя кніжкі губерні (1871, 1889, 1899 гг.), “Список землевладений в Гродненской губернии” (Гродно, 1890) і інш. Сярод выданняў цэнтральнага статыстычнага камітэта МУС – матэрыялы першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года па Гродзенскай губерні (Спб, 1904), “Волости и гмины 1890 года” (СПб, 1890), “Главнейшие данные поземельной статистики: по обследованию 1887 г.” (СПб, 1896). Сярод мясцовых выданняў – “Краткий отчёт о состоянии Гродненской мужской гимназии за 1891-1892 учебный год, составленный преподавателем Г. Харламповичем” (Гродно, 1893), манаграфія У.Манасеіна “Крестьянский вопрос в Гродненской губернии в XIX столетии” (Гродно, 1902), “Православный Софийский собор в гор. Гродно” (Гродно, 1907) і “Древняя Коложская Церковь во имя святых князей Бориса и Глеба в городе o, 1929).
Выданні на рускай мове – гэта літаратурна-крытычныя артыкулы, гістарычная літаратура, творы класікаў рускай літаратуры (А.Пушкіна, М.Гогаля, М.Някрасава, В.Верасаева, М.Салтыкова-Шчадрына, Л.Талстога, У.Гаршына, А.Фета, І.Тургенева, Г.Данілеўскага, М.Міхайлоўскага, У.Караленка, Д.Пісарава, В.Бялінскага, У.Даля, Д.Фанвізіна і інш.), а таксама пераклады з іншых моў твораў Сафокла, Платона, А.Стрындберга, Г.Ібсэна, Г.Гаўптмана, Ж.Мелье, Э.Рэклю, К.Маркса, Ф.Энгельса, Ж.Шампаньі, Э.Фрымана, І.Канта і інш. Сярод іх – Шафарик П.И. “Славянские древности: часть историческая” (М., 1848), гістарычны штомесячнік “Русская старина” за 1885 г., Кондаков Н.П. “Изображения княжеской семьи в миниатюрах XI века” (СПб, 1901), Латкин В.Н. “Учебник истории русского права эпохи империи (XVIII и XIX ст.)” (СПб, 1909), “Эпоха Николая I” (М., 1910), “Падение царского режима: стенограф. отчеты допросов и показаний, данных в 1917 г. в Чрезвычайном следственном комитете Временного правительства” (Ленинград, 1925-1926) і інш.
У фондзе аддзела многа выданняў, якія прысвечаны гісторыі і гістарычным дзеячам Польшчы, пачынаючы са старажытных часоў – падзеям Грунвальдскай бітвы, Стэфану Баторыю, Ежы Ассалінскаму, гісторыі Рэчы Паспалітай падчас трох падзелаў, апошняму польскаму каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, Тадэвушу Касцюшку, падзеям паўстання 1863 года і г. д. Дзеячам сусветнай літаратуры прысвечаны лекцыі польскага літаратурнага крытыка Ежы Брандэса. Шмат дакументаў па гісторыі польскай літаратуры, пра польскіх пісьменнікаў і паэтаў – Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага, А.Міцкевіча, З.Красіньскага, С.Жэромскага, У.Рэйманта, Г.Сянкевіча, Ю.Кажанеўскага, С.Выспяньскага, С.Прыбышэўскага і інш.
Цікавасць выклікаюць шматтомныя выданні Кембрыджскага ўніверсітэта, прысвечаныя праблемам сусветнай гісторыі, гісторыі Англіі і англійскай літаратуры. Ёсць выданні па гісторыі Францыі і Германіі, гісторыі амерыканскай літаратуры, музычныя альбомы кампазітараў Ф.Шуберта і Э.Грыга, кнігі пра мастакоў Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога, Латрэ, успаміны У.Чэрчыля, творы Ч.Дарвіна, Дж.Кэнана, Э.Рэнана, выданні пра знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – І.В.Гётэ, Ч.Дзікенса, У.Шэкспіра, Дж.Свіфта, В.Скота, Дж.Г.Байрана, Дж.Остэн, Шэлі, Кітса, А.Поўпа, Т.Норза, М.Дрэйтана і інш.
Калекцыя мастацкай літаратуры складаецца з твораў класікаў сусветнай літаратуры, у тым ліку прыжыццёвых выданняў Э.Ажэшкі, А.Э.Адынца, Ч.Дзікенса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, Б.Пруса, Дж.Эліота, Дж.К.Джэрома, М.Канапніцкай, Ю.Крашэўскага, М.Радзевіч, У.Рэйманта, З.Налкоўскай і інш.
У фондзе знаходзяцца некалькі выданняў даведкавай літаратуры –дванаццаты том слоўніка геаграфічнага Польскага каралеўства і іншых славянскіх дзяржаў (Варшава, 1892), тлумачальны слоўнік французскай мовы (Парыж, 1894), першы том ілюстраванай старапольскай энцыклапедыі З.Глогера (Варшава, 1900), слоўнік замежных слоў на польскай мове (Варшава, 1907), этымалагічны слоўнік англійскай мовы (Лондан, 1907) і адзінае выданне XVIII ст. – музычны слоўнік на французскай мове Rousseau J.J. “Dictionnaire de musique” (Amsterdam, 1769).
Аддзел краязнаўства валодае багатай калекцыяй алічбаваных рэдкіх выданняў. Тэматыка асноўнай часткі выданняў – жыццё Гродзеншчыны ў XIX – XX стагоддзях. У калекцыі – поўны збор “Аглядаў Гродзенскай губерні”, “Памятных кніжак Гродзенскай губерні”.
Калекцыя прадстаўляе цікавасць для краязнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх даследчыкаў гарадзенскай мінуўшчыны. З гэтымі выданнямі можна не толькі працаваць ў чытальнай зале аддзела краязнаўства, але і за сімвалічную плату спампаваць ў электронную хатнюю бібліятэку.