Рэгiстрацыя:

Навінкі беларускай мастацкай літаратуры – дзецям

Паважаныя чытачы!

    Прапануем Вашай увазе новыя дзіцячыя кнігі беларускіх пісьменнікаў.

   Аўласенка, Г.П. Прыгоды Васі Лайдачкіна: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Генадзь Аўласенка ; [мастак А.І.Балыш]. - Мінск: Беларусь, 2015. - 222, [2] с.
  Жыў на свеце хлопчык Вася Лайдачкiн. І любіў ён ленавацца. А выконваць хатнія заданні, чысціць зубы і займацца спортам — не. І здарылася з ім страшнае: настаўніца беларускай мовы паставіла двойку. Каб не атрымаць наганяй ад бацькоў, хлопчык вырваў з дзённіка ліст і схаваў яго ў кніжцы з казкамі. І толькі прылёг адпачыць, як будзіць яго кот у ботах. Аказваецца, Двойка збегла са старонкі і ўчыніла разгром у чароўнай краіне казак. Рабіць няма чаго — трэба выпраўляцца ў падарожжа і прыструніць бунтарскую Двойку.
   На старонках новай кнігі пра Васю Лайдачкіна юныя чытачы пабываюць у дзіўных казачных краінах і даведаюцца шмат новага і карыснага.


   Мельнічук, І.М. Добрыя падказкі : апавяданні, вершы, казкі, пераклады / Іван Мельнічук; [прадмова, малюнкі Л.Валасюка]. - Мінск: Кнігазбор, 2015. - 103 с.. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка")
   Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум аб пачутым і ўбачаным, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё, што складае змест гэтай кнігі, адрасаванае дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Кніга вучыць школьнікаў быць не толькі кемлівымі, але і працалюбівымі, добрымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе прыроду, жывёльны свет.


   Пшонік, Г.Б. Чарадзейны калейдаскоп : казкі / Галіна Пшонік ; [мастак С.Рыжыкава]. - Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. - 101, [3] с.
  Ці так ужо варта намагацца быць праўдзівым, неэгаістычным, працавітым, спагадлівым да людзей, як патрабуюць гэтыя сумныя дарослыя? Не толькі варта, але і карысна, і нават цікава! Разумець гэта героі кніжкі “Чарадзейны калейдаскоп” пачынаюць, трапіўшы ў незвычайныя, часам рызыкоўныя, адным словам, казачныя сітуацыі.
   Кніга адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.


   Скарынкін, У.М. Дзе і як жыве Нептун?: вершы са слоўнічкам / Уладзімір Скарынкін; [прадмова В.Зуёнка; мастак І.Пекусава-Буркоўская]. - Мінск: Пачатковая школа, 2014. - 93, [2] с.
   Зборнік дзіцячых вершаў Уладзіміра Скарынкіна – святочнае выданне, прысвечанае 75-годдзю аўтара. Кніга насычана цудоўнымі, светлымі мастацкімі вобразамі, якія ствараюць радасную атмасферу свята. І вершы, і малюнкі выдання адлюстроўваюць шчыры і рознакаляровы свет дзяцінства.
   На кожнай старонцы змешчаны пераклад складаных слоў, таму кніжка дапамагае не толькі бавіць вольны час, але і вывучаць беларускую мову.
   Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам.


   Никольская, О.В. Приключения агентов “КолбаФирЖик”: современная повесть-сказка / Ольга Никольская; [предисловие Н.Гальперовича; художник С.Волков]. - Минск: Пачатковая школа, 2014. - 142, [1] с.
   Главные герои повести-сказки Ольги Никольской – два неунывающих кота знакомы юным читателям по её предыдущей книге “Мы — агенты “КолбаФир”.
   На сей раз коты Колбас и Кефир и новый агент – пёс Рыжик отправляются с дедушкой Тимофеем на отдых к морю. С друзьями случаются удивительные происшествия. Чтобы достойно выйти из них, требуются смекалка, храбрость, честность и доброта. Эти качества в полной мере присущи персонажам повести-сказки. Они помогают не только животным, попавшим в беду, но и людям.
   Книга рекомендуется детям младшего школьного возраста.


   Голубева, Н.А. Забытые тайны, или Меч Диамида: [повесть] / Наталья Голубева. - Минск: Харвест, [2015]. - 126, [1] с.. - (Библиотека детской литературы). - (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)
  Старые забытые тайны… Их хотят разгадать закадычные друзья-гимназисты Лука, Христиан и Анна, которые на чердаке старинного костела однажды обнаруживают странную находку. И с ними вдруг начинают происходить неожиданные вещи: они попадают в давно ушедшее время и там не только встречаются с удивительными героями, но и сами становятся участниками многих событий. Когда же друзья возвращаются в свое время, они пытаются понять, о чем хотели рассказать им люди давно минувших эпох, о чем предупредить.
   Для детей среднего школьного возраста.

   За новымі дзіцячымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў звяртайцеся ў дзіцячы філіял (вул. Савецкая, 25).

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет