Рэгiстрацыя:

Бібліяграфічныя паказальнікі

   Бягучы бібліяграфічны навукова-дапаможны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці” (выдаецца з 1971 г.) выходзіць штоквартальна. Выданне адлюстроўвае дакументы па ўсіх накірунках жыццядзейнасці Гродзеншчыны як у далёкім мінулым, так і на сучасным этапе.Рэкамендацыйныя паказальнікі “Мировая художественная культура” (выдадзена шэсць выпускаў за 2000-2008 гг.) ахапілі ўсю гісторыю развіцця мастацтва ад яго першабытных формаў да сучасных накірункаў. Паказальнік актыўна выкарыстоўваецца выкладчыкамі гісторыі, культуралогіі, музыкі і выяўленчага мастацтва, а таксама моладдзю ў адукацыйным працэсе.
   Рэкамендацыйны паказальнік “Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы…” (2009 г.) прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім мастацтве.
   Бібліяграфічны паказальнік “Гродзеншчына ў інтэрнэце” (2010 г.) ахоплівае электронныя сайты, якія змяшчаюць разнастайныя звесткі і інфармацыю па грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурных, гістарычных і іншых аспектах развіцця Прынёманскага краю. Складальнікі выявілі і сістэматызавалі Інтэрнэт-рэсурсы аб рэгіёне – звыш 400 найменняў. Бібліяграфічнае апісанне кожнага сайта змяшчае загаловак з экрана, звесткі аб рэжыме доступу (Інтэрнэт-адрасе), месцы паходжання рэсурса і іншыя неабходныя звесткі.
   Рэкамендацыйны паказальнік “Поклон и память поколений” (2010 г.) уключае бібліяграфічныя звесткі пра кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра музыку і песні Вялікай Айчыннай вайны, а таксама нотныя і фонаграфічныя запісы саміх музыкальных твораў. Паказальнік змяшчае таксама звесткі пра сцэнарыі, прысвечаныя тэме вайны і святкаванню Дня Перамогі.
   Рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік літаратуры “Таямніцы народнага мастацтва. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (2011 г.) абагульняе кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія закранаюць тыя ці іншыя старонкі традыцыйнай народнай культуры.
   Бібліяграфічны паказальнік “Чытаем творы беларускіх аўтараў” адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў і змяшчае беларускія выданні за 2005-2011 гг. Паказальнік складаецца з дзвюх частак:
   “Кніжныя навінкі” – сучасная беларуская проза, гістарычны раман, навукова-папулярныя выданні;
   “Па старонках перыядычных выданняў” – агляд артыкулаў найбольш папулярных літаратурна-мастацкіх часопісаў.
   Бібліяграфічны паказальнік “Эліза Ажэшка” адлюстроўвае творы пісьменніцы, працы аб ёй, сабраныя ў фондах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, Падляскай ваяводскай бібліятэкі імя Л.Гурніцкага, бібліятэкі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, аддзела рэдкай кнігі і старадрукаваных выданняў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

   Бібліяграфічны паказальнік “Рэдкія выданні Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага” (2011 г.) адлюстроўвае асобныя дакументы XVIII – I пал. XX стст., якія захоўваюцца ў зале рэдкай кнігі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі.

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет