Рэгiстрацыя:

Беларускія пісьменнікі – дзецям

Паважаныя чытачы!

  Кніжны фонд дзіцячага філіяла ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” папоўніўся новымі творамі беларускіх пісьменнікаў для дзецей.

  Бадак, А. Як рассмяшыць папугая: [аповесці, казкі, апавяданні, вершы / Алесь Бадак; [мастакі: Р.Цімохава, А.Карповіч]. - Мінск: Звязда, 2015. - 343, [1] с.
  Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, прывабліваюць сваёй багатай фантазіяй, тонкай назіральнасцю і светлым гумарам. Яны адрасуюцца не толькі тым юным чытачам, якія любяць займальныя сюжэты, незвычайныя падарожжы ў прыдуманыя краіны, але і кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра наш навакольны свет, хто любіць прыроду і перакананы: яна не менш дзівосная і таямнічая, чым самы неверагодны казачны сюжэт.
  Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.


  Зізюк, М. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя : казка / Міхась Зізюк; [ілюстрацыі Г.Булатавай]. - Мінск: Галіяфы, 2015. - 137, [2] с.
  На старонках гэтай кнігі маленькія чытачы пазнаёмяцца са звычайным хлопчыкам Янкам, які прыехаў у вёску да бабулі і дзядулі, і яго сябрамі – катом Шмурдзікам і курачкай Бухматкай. Разам з героямі казкі праз цікавыя, незвычайныя прыгоды дзеці даведаюцца пра тое, чаму малако у каровы белае і як на наш стол прыходзіць хлеб, як жывуць лясныя жыхары і як трапіць на Кудыкіну гару ды шмат іншых цікавых рэчаў.
  Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


  Пазнякоў, М. Святло дабрыні : азбука, лічэбнікі, лічылкі, вершы, скорагаворкі, каламбуры, загадкі, крылатыя выразы, казка / Міхась Пазнякоў; [мастак М. Лось]. - Мінск: Звязда, 2015. - 319, [1] с.
  Новая кніга вядомага пісьменніка, лаўрэата многіх літаратурных прэмій вызначаецца адметнай пабудовай. Напачатку аўтар займальна знаёміць з азбукай і лічэннем. Затым прадстаўлены тэматычныя раздзелы, якія з’яўляюцца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету.
  У вершах і казках паэт апявае любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай прыроды. Услаўляе мужнасць, сяброўства, стваральную працу, шчырасць і дабрыню. Апавядае пра клопаты, захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі. Вучыць любіць і шанаваць усё жывое і непаўторнае.
  Шматлікія загадкі, скорагаворкі, крылатыя выразы і каламбуры абуджаюць фантазію, развіваюць кемлівасць і цікаўнасць да жывога беларускага слова.
  Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.


   Карлюкевіч, А. Падарожжа паштовай маркі: казка / Алесь Карлюкевіч; [ілюстрацыі В.Дударэнкі]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. - 46, [1] с.
  Галоўны герой казкі Максімка, вядомы чытачу па кнігах «Крыніца паноў Ельскіх» і «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала», збірае паштовыя маркі. Дзякуючы такому захапленню ён і ажыццяўляе свае казачныя падарожжы па ўсім свеце. Але ўвесь свет яму патрэбны толькі дзеля таго, каб болей ведаць і любіць Беларусь.
  Кніга адрасавана чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.


  Саласюк, В.В. Тайна Бобруйской Крепости: сверхреалистический историко-приключенческий детско-юношеский роман, написанный по рассказам и запискам участников событий 1812 и 1962 годов / Владимир Саласюк. - Гродно: ЮрСаПринт, 2015. - 239 с.
  Вокруг истории Бобруйской крепости много легенд и слухов. И все они связаны с сокровищами, которые якобы спрятаны в её подземелье. Многие годы собирали богатства католические священники Ордена Иезуитов, монастырь которого находился на территории современной крепости. Собирали на возрождение Великого Княжества Литовского, но планы их так и не осуществились. Именно эта легенда легла в основу книги.
  В первой сюжетной линии этого историко-приключенческого романа автор вспоминает и описывает детство, полное приключений и юношеской романтики, которое он провел в Бобруйске.
  Для читателей среднего и старшего школьного возраста.

  Кнігі можна атрымаць у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Polpred.com. Связи с Россией. Экономика 230 стран
Виртуальный читальный зал
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Гродненский областной исполнительный комитет