Дзяржаўная ўстанова культуры
Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал
Электронны каталог бібліятэкі ствараецца з 1993 года. Налічвае больш за 600 тысяч бібліяграфічных запісаў. Каталог функцыянуе ў рэжыме on-line і даступны ў сетцы Інтэрнэт на сайце бібліятэкі і ў лакальным рэжыме ў аддзелах бібліятэкі.
Складаецца з наступных баз дадзеных:
1. БД “Аўтарэфераты дысертацый”
уключае бібліяграфічныя запісы на аўтарэфераты дысертацый на беларускай і рускай мовах. Вядзецца з 1993 г. і налічае каля 13000 запісаў. Абнаўляецца пастаянна.
2. БД “Аўдыявізуальныя дакументы”
У БД прадстаўлены аналітычныя бібліяграфічныя запісы на аўдыявыданні музычнай тэматыкі, а таксама фонадакументы на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах.
Ствараецца з 2005 года. Налічае каля 1500 запісаў. Абнаўляецца пастаянна.
3. БД “Кнігі”
Уключае бібліяграфічныя запісы на кнігі і брашуры, нотныя і картаграфічныя выданні, выяўленчыя выданні і фонадакументы. На яе аснове ствараецца “Бюлетэнь новых паступленняў”. Мовы апісання – беларуская, руская, англійская, польская і інш. Вядзецца з 1993 года.
Інфармацыйны рэсурс універсальнага зместу. Аб’ём – больш за 260000 запісаў, з іх рэтраспектыўных запісаў – каля 142000. Рэтраканверсія карткавага сістэматычнага каталога завершана.
Пастаянна папаўняецца.
4. БД “Краязнаўства”
БД уключае каля 82000 аналітычных бібліяграфічных запісаў краязнаўчай тэматыкі з кніг, перыядычных выданняў і іншых відаў дакументаў. На яе аснове ствараецца бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці”. Запісы прадстаўлены на беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай і французскай мовах.
Ствараецца з 1998 года, папаўняецца пастаянна.
5. БД “Ноты”
У БД – аналітычныя бібліяграфічныя запісы на нотныя выданні на беларускай і рускай мовах. Аб’ём БД – каля 5000 запісаў.
Вядзецца з 2001 года, папаўняецца пастаянна.
6. БД “Перыёдыка”
Уключае бібліяграфічныя запісы на перыядычныя выданні, якія атрымлівае абласная бібліятэка на розных мовах. Вядзецца з 2000 года, налічвае больш за 1700 апісанняў выданняў. Абнаўляецца пастаянна.
7. БД “Артыкулы”
Гэта бібліяграфічныя запісы на артыкулы з перыядычных выданняў і кніг на беларускай і рускай мовах, замежнай перыёдыкі, а таксама выданняў па мастацтве. Аб’ём БД – каля 300000 запісаў. Ствараецца з 1998 года. Папаўняецца пастаянна.
8. БД “Электронныя дакументы”.
Уключае бібліяграфічныя запісы на дакументы, выдадзеныя на электронных носьбітах, якія паступілі ў бібліятэку з 1993 года. Налічвае каля 900 запісаў. Папаўняецца па меры паступлення дакументаў