22.08.2018
15 верасня 2018 года з 12 да 17 гадзін запрашаем на
ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. У праграме фестываля:
- выставы-продажы навінак кніжнай прадукцыі вядучых выдавецтваў краіны;
- сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі;
- адкрытыя выставы-прагляды лепшых узораў літаратуры, у тым ліку і факсімільных выданняў;
- майстар-класы;
- тэатралізаваныя прадстаўленні па творах беларускіх і замежных аўтараў;
- цікавая пляцоўка для дзяцей;
- інтэрактыўныя конкурсы, віктарыны.
Упершыню будуць прадстаўлены самаробныя лялькі – героі кніг, зробленыя рукамі жыхароў Гродзенскай вобласці.
Запрашаем на свята ўсіх, хто любіць кнігу і чытанне!
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца:
- Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Гродзенскі аблвыканкам;
- УП “Гроднааблсаюздрук”;
- ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
Кантактныя тэлефоны для даведак: (8 0152) 71 89 44; (8 0152) 71 89 51; (8 0152) 71 89 42; (8 0152) 76 83 00.
Чакаем Вас у парку імя Ж.Э.Жылібера (вул. Дзяржынскага, каля тэатра лялек) на вялікім кніжным свяце.
Уваход вольны.