15 жніўня ў
дзіцячым філіяле прайшоў займальны ўрок для вучняў з прышкольных лагераў г. Гродна
“Жыццё без шкодных звычак”. З дапамогай анімаванай гульні-віктарыны “У ежы – здароўе і сіла!” дзеці пазнаёміліся з правільным харчаваннем, дазналіся пра карысныя ўласцівасці гародніны і садавіны, а таксама пра шкоду так званага “хуткага сілкавання”.