21.08.2018
Шаноўнае спадарства!
20 верасня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбудуцца Міжнародныя ХІІІ Гарадзенскія навуковыя чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”, прысвечаныя 890-годдзю г. Гродна (далей – Чытанні).
Арганізатары Чытанняў:
- упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
- ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
Тэмы для абмеркавання:
- малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна;
- слынныя асобы, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Нёманам;
- эвалюцыя гарадскога асяроддзя: архітэктура, урбаністыка, экалогія;
- Гродна ў свеце міжнацыянальных адносін;
- гістарычная памяць Гродна як турыстычны і краязнаўчы патэнцыял;
- горад Гродна ў мастацтве і літаратуры.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская.
Умовы ўдзелу:
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў (пражыванне і харчаванне удзельнікаў з замежных краін – за кошт арганізатараў мерапрыемства).
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 1 верасня 2018 г. даслаць заяўку і назву даклада па электроннай пошце info@library-karskogo.by, krai@library-karskogo.by.
Рэгламент: даклады – да 15 хвілін.
Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Чытанняў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Чытанні.
Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Чытаннях; кантактныя адрасы і тэлефоны.
Даклад падаецца на адной з моў (беларускай, рускай, польскай); рэзюмэ – на мове даклада і рускай мове.
Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].
Месца правядзення:
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (г. Гродна, вул. Замкавая, 20, Новы замак).
Каардынатары:
Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, намеснік дырэктара
Тэлефон: +375 15 271 89 42; 8029 5863500
E-mail: zam@library-karskogo.by
Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства
Тэлефон: 8 (0152) 71 89 54; 8029 5827393
Е-mail:
krai@library-karskogo.by