21.06.2018
Запрашаем прыняць удзел у абласным конкурсе самаробнай лялькі «Героі кніжных старонак»
З 1 красавіка па 31 жніўня праводзіцца абласны творчы конкурс самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак”. Удзел у конкурсе можа прымаць любы жыхар, або аўтарскі калектыў з Гродзенскай вобласці. Конкурсныя работы ствараюцца па наступных намінацыях:
- Літаратурныя героі з твораў нацыянальнай культуры; - Літаратурныя героі з твораў замежных аўтараў; - Героі казак.